Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганскія талібы не задаволеныя заявай Абамы


Аўганскія талібы назвалі "сымбалічным жэстам" намер ЗША вывесьці да канца году з Аўганістану 10 000 сваіх вайскоўцаў. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай талібаў сёньня заяве. Баявікі, якія выступаюць ад імя так званага "Ісламскага эмірата Аўганістан" патрабуюць неадкладнага вываду з краіны ўсіх замежных войскаў, пагражаючы ў зваротным выпадку "актывізаваць ўзброеную барацьбу".

Пра плян вываду амэрыканскіх войскаў заявіў учора прэзыдэнт ЗША Барак Абама. Паводле яго слоў, цалкам кантроль за сытуацыяй у Аўганістане павінен быць перададзены уладам гэтай краіны ў 2014 годзе. Цяпер у Аўганістане знаходзяцца болей за 130 тысяч замежных вайскоўцаў, у тым ліку звыш за 90 тысяч амэрыканцаў.
XS
SM
MD
LG