Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі абгавораць грэцкі крызіс


Грэцкі даўгавы крызіс будзе, як мяркуецца, асноўнай тэмаю двухдзённага саміту кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў Эўрапейскага Зьвязу, што стартуе сёньня ў Брусэлі.

У панядзелак міністры фінансаў эўразоны далі грэцкім уладам два тыдні на прыняцьце дадатковых мераў для эканоміі бюджэтных сродкаў. Гэтыя меры зьяўляюцца ўмоваю атрыманьня Грэцыяй чарговага 12-мільярднага крэдыту ў рамках дапамогі для пераадоленьня вострага фінансавага крызісу.

Сярод іншых тэмаў у парадку дня брусэльскага саміту – сытуацыя ў Лібіі і Сырыі, а таксама будучае ўступленьне ў Эўразьвяз Харватыі.
XS
SM
MD
LG