У Ісламабадзе сёньня пачынаюцца двухдзённыя пакістанска-індыйскія перамовы. У іх бяруць удзел высокапастаўленыя супрацоўнікі замежнапалітычных ведамстваў дзьвюх краінаў. Будуць абмяркоўвацца такія праблемы, як змаганьне з тэрарызмам і сытуацыя вакол спрэчнай тэрыторыі штату Кашмір.
У лютым сёлета паміж Ісламабадам і Дэлі аднавіліся афіцыйныя кантакты, перарваныя ў лістападзе 2008 году – пасьля тэрарыстычных нападаў у індыйскім горадзе Мумбай, пры якіх загінулі 166 чалавек. Тэракты ўчынілі базаваныя ў Пакістане экстрэмісты.