Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі зноў вінаваціць НАТО


Муамар Кадафі
Муамар Кадафі
Лібійскі кіраўнік Муамар Кадафі зноў абвінаваціў сілы НАТО ў забойстве цывільных жыхароў.

У трансьляваным у сераду па лібійскім тэлебачаньні відэавыступе Кадафі пакляўся да канца процістаяць, як ён выказаўся, “заходнім крыжакам”. Палкоўнік Кадафі таксама пагражаў нанесьці ўдары ў адказ па гарадох Эўропы, Азіі і ЗША.

У сераду Вялікая Брытанія і Францыя заявілі пра гатовасьць працягваць авіяўдары ў Лібіі. У сваю чаргу Італія заклікала спыніць ваенную апэрацыю, каб забясьпечыць дастаўку ў краіну гуманітарнай дапамогі.
XS
SM
MD
LG