Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: землятрус магнітудаю 6,7


На паўночным усходзе Японіі сёньня здарыўся землятрус магнітудаю 6,7 – пра гэта паведаміла Геалягічная служба ЗША.

Эпіцэнтар знаходзіўся ў акіяне, за 30 кілямэтраў ад берагу на глыбіні 20 кілямэтраў. Улады папярэдзілі аб магчымасьці цунамі ў прэфэктуры Іватэ, аднак праз гадзіну гэта папярэджаньне было ануляванае. Інфармацыі пра разбурэньні і ахвяры няма.

11 сакавіка ў тым самым рэгіёне здарыўся магутны землятрус, які забраў жыцьці 23 тысяч людзей і прычыніўся да аварыі на АЭС “Фукусіма-Даіці” – найбольшай з часу катастрофы ў Чарнобылі ў 1986 годзе.
XS
SM
MD
LG