ЗША выказалі занепакоенасьць у сувязі з прысудамі ў Бахрэйне. Суд пакараў 8 апазыцыйных актывістаў-шыітаў пажыцьцёвым зьняволеньнем за спробу зьвяржэньня дзейнага рэжыму падчас антыўрадавых акцыяў пратэсту некалькі месяцаў таму.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тоўнэр заявіў, што занепакоены таксама выкарыстаньнем вайсковых судоў для працэсу над цывільнымі асобамі.
У лютым і сакавіку ў каралеўстве пракацілася хваля пратэстаў: шыіты патрабавалі перагледзець эканамічную палітыку ўладаў, гарантаваць насельніцтву больш палітычных правоў, а таксама пакласьці канец дыскрымінацыі шыітаў, якая асабліва праяўляецца пры працаўладкаваньні.
Улады сьцьвярджаюць, што абвінавачаныя спрабавалі зрынуць суніцкую
манархію і мелі сувязі з "тэрарыстычнымі арганізацыямі за мяжой".
Паводле ўраду Бахрэйна, рух "Хізбула", які падтрымліваюць у Іране, быў задзеяны ў пратэстах.