Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ занепакоены адмовай расейскіх уладаў рэгістраваць Партыю народнай волі


Барыс Нямцоў
Барыс Нямцоў
Эўразьвяз занепакоены адмовай расейскага Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць расейскаю апазыцыйную Партыю народнай волі "За Расею без самаўпраўства і карупцыі".

Кіраўніца зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан лічыць, што падобныя дзеяньні ўладаў стрымліваюць палітычную канкурэнцыю і абмяжоўваюць выбар выбарнікаў. Мінюст матываваў адмову неадпаведнасьцю ў партыйным статуце і дакумэнтах, пададзеных на рэгістрацыю.

Партыя народнай волі была створана ў сьнежні летась апазыцыйнымі палітыкамі Міхаілам Касьянавым, Барысам Нямцовым, Уладзімерам Мілавым і Уладзімерам Рыжковым. Барыс Нямцоў упэўнены, што адмова ў рэгістрацыі партыі -- палітычнае рашэньне.
XS
SM
MD
LG