Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данія: 10 гадоў турмы за напад на дом карыкатурыста


Дацкі апляцыйны суд сёньня прысудзіў самалійца да 10 гадоў пазбаўленьня волі за ўварваньне ў дом карыкатурыста Курта Вэстэргорда, які маляваў карыкатуры на прарока Мухамада. Суд дадаў яшчэ адзін год да ранейшага дзевяцігадовага зьняволеньня, што было прысуджана самалійцу ў лютым.

30-гадовага самалійца прызналі вінаватым у спробе тэрарызму. Дацкія ўлады кажуць, што яны прадухілілі некалькі тэрарыстычных змоваў, зьвязаных з карыкатурамі на прарока Мухамада ў 2005 годзе, якія выклікалі пратэсты ў мусульманскіх краінах.
XS
SM
MD
LG