Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы не заўсёды маўчаць


Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў часе матчаў крычыць так гучна, што гэта перашкаджае яе праціўнікам.

Выканаўчы дырэктар Ўімблдонскага тэніснага турніру Йен Рычы абвінаваціў беларускую тэнісістку Вікторыю Азаранку ў тым, што гукі, якія яна выдае ў часе матчу, перашкаджаюць яе праціўнікам і псуюць задавальненьне заўзятарам.

У панядзелак у часе матчу Азаранкі са славацкай тэнісісткай Магдаленай Рыбарыкавай, беларуская спартоўка раўла з гучнасьцю 95 дэцыбелаў.

21-гадовую бляндынку ня першы раз крытыкуюць за яе аглушальны лямант на корце. Летась на Australian Open камэнтатары адзначалі, што рэха ад яе крыку не аціхала нават тады, калі яе суперніца Сэрэна Вільямс ужо адбіла мяч.

Гульня Азаранкі на Ўімблдоне ня стала выключэньнем. Яна гарлала амаль пры кожным удары па мячы. Кіраўніцтва Ўімблдонскага турніру ў інтэрвію Daily Telegraph дало зразумець, што «было б карысна зьменшыць колькасьць рохканьня», якое адваблівае супернікаў і не асабліва даспадобы публіцы.

«Каралевай крыку» застаецца тэнісістка Марыя Шарапава, якой належыць самы гучны лямант на корце ў 105 дэцыбелаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG