Лінкі ўнівэрсальнага доступу

G20 абмяркоўвае рост коштаў на харчаваньне


Міністры сельскай гаспадаркі 20-ці найбуйнейшых эканомік сьвету (G20) на распачатай сёньня двухдзённай сустрэчы ў Парыжы абмяркоўваюць захады па барацьбе з рэзкім ростам коштаў на прадукты харчаваньня, зафіксаваным у апошнія месяцы.

Ад росту коштаў на асноўныя прадукты асабліва пакутуюць разьвіваныя краіны. Паводле ацэнак няўрадавай арганізацыі Oxfam, больш за 900 мільёнаў чалавек у сьвеце пакутуюць ад недаяданьня. Прэзыдэнт Усясьветнага банку Роберт Зэлік нядаўна назваў рэзкае падаражаньне прадуктаў харчаваньня "асноўнай пагрозай" для самых бедных краін. Паводле дадзеных Усясьветнага банку, кошты на харчы ў сьвеце за год вырасьлі на 36% адсоткаў.

Размова на сустрэчы ў Парыжы, як чакаецца, пойдзе аб магчымым узмацненьні рэгуляваньня міжнароднага рынку асноўных прадуктаў.
XS
SM
MD
LG