Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод загінулых у аўтакатастрофе быў беларус


Сярод ахвяраў авіякатастрофы Ту-134, які разьбіўся пад Петразаводзкам, быў грамадзянін Беларусі, член экіпажа Міхаіл Карпук, паведаміў агенцтву Інтэрфакс-Захад прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«Авіякампанія Русэйр» ужо апавясьціла сваякоў і забясьпечыць іх прыезд у Петразаводзк. Сваякам будзе аказана і неабходнае консульскае садзейнічаньне«, — сказаў Савіных.

Як паведамлялася, 44 чалавекі загінулі пры аварыйным прызямленьні самалёта Ту-134 авіякампаніі «РусЭйр», які выконваў рэйс з Масквы ў Петразаводзк. На борце былі 43 пасажыры і 9 чалавек экіпажу.

Васьмёра людзей, якім удалося выжыць, у тым ліку адно дзіця, шпіталізаваныя ў бальніцы Петразаводзку. Стан семярых пацярпелых ацэньваецца як цяжкі. Адна жанчына — у стане сярэдняй цяжкасьці.

Паведамляецца, што самалёт заходзіў на пасадку ў складаных мэтэаўмовах. Прызямліўся ён на аўтадарозе, менш чым за кілямэтар ад лётнішча. Пры ўдары аб зямлю фюзэляж разламаўся і самалёт загарэўся. Бартавыя самапісцы самалёта Ту-134 дастаўленыя ў Маскву, у сераду Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт прыступіў да іх расшыфроўкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG