Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акупацыя на старых нацысцкіх фотаздымках


Тэатар Опэры і Балету ў Менску, 1941 год
Тэатар Опэры і Балету ў Менску, 1941 год
У гадавіну нападу Нямеччыны на СССР New York Times апублікавала падборку дагэтуль невядомых фотаздымкаў з альбома нямецкага ваеннага фатографа.

На здымках – нямецкія салдаты, ваеннапалонныя, габрэй з зоркай Давіда, які стаіць на краі сьвежавырытай ямы, на некалькіх фатаграфіях – выявы разбуранага Менску часоў вайны.

Імя фатографа невядомае. На фотаздымках, зробленых ім 70 гадоў таму, паўстаюць невядомыя старонкі трагедыі, сьведкам і ўдзельнікам якой ён быў.

Альбом належыць 72-гадоваму жыхару Манхэтана, які, як паведамляецца, хацеў бы прадаць яго, каб расплаціцца з даўгамі па мэдычных рахунках.

Паводле экспэртаў, здымкі могуць быць розных аўтараў, бо фатографы Вэрмахту часта раздавалі фота знаёмым. Газэта зьвярнулася з прозьбай да чытачоў дапамагчы разгадаць таямніцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG