Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла найстарэйшая жыхарка плянэты


Бразыльская доўгажыхаркі, занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінэса, памерла ва ўзросьце 114-ці гадоў у аўторак, 21 чэрвеня. Прычына сьмерці – адмова функцыянаваньня шэрагу ўнутраных органаў.

Марыя Гомес Валенція, якая не дажыла 18 дзён да свайго наступнага дня народзінаў, тлумачыла сваё даўгалецьце здаровым харчаваньнем. Яна сьцьвярджала, што кожную раніцу выпівае кубак кавы з хлебам і садавінай.

Пасьля сьмерці Марыі Гомес Валенція самым старым чалавекам плянэты лічыцца Бэс Купэр з ЗША, які маладзейшы за бразыльскую доўгажыхарку на 48 дзён.
XS
SM
MD
LG