Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскі міністар заклікаў спыніць агонь у Лібіі


Ф.Фратыні
Ф.Фратыні
Міністар замежных спраў Італіі Франка Фратыні заклікаў да неадкладнага спыненьня ваенных дзеяньняў у Лівіі, каб забясьпечыць дастаўку насельніцтву гуманітарнай дапамогі. Выступаючы сёньня ў парлямэнце, Фратыні заявіў, што давер да НАТО можа пахіснуцца з-за стратаў сярод цывільнага насельніцтва ў выніку бамбаваньняў Трыпалі.

НАТО прызнала гібель цывільных жыхароў у сталіцы Лібіі ў нядзелю ў выніку авіяўдараў, нанесеных памылкова.

Сёньня міністар замежных спраў Кітаю Ян Цзэчы заявіў аб прызнаньні створанага лібійскай апазыцыяй пераходнай нацыянальнай рады ў якасьці "важнага партнэра для правядзеньня дыялёгу". Пра гэта ён паведаміў на перамовах з прадстаўніком лібійскага пераходнай рад Махмудам Джыбрылам, які знаходзіцца з афіцыйным візытам у Кітаі.
XS
SM
MD
LG