Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане пры нападзе баявікоў загінулі шасьцёра


У цэнтральнай частцы Аўганістану сёньня раніцай група ваеўнікоў зьдзейсьніла напад на кантрольна-прапускны пункт у правінцыі Газьні. Загінулі 6 аўганскіх паліцыянтаў. Пра гэта агенцтву France-Presse паведаміў кіраўнік мясцовай службы выведкі Амір Шах. Паводле яго слоў, перастрэлка паміж баявікамі і паліцыянтамі яшчэ працягваецца.

Адказнасьць за напад ўзялі на сябе талібы.

Тым часам прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня абвесьціць аб пляне вываду амэрыканскіх войскаў з Аўганістану. Да канца 2014 года поўны кантроль за бясьпекай у гэтай краіне павінен перайсьці да аўганскім сілаў.
XS
SM
MD
LG