Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Панэта стане міністрам абароны


Леан Панэта
Леан Панэта
Сэнат ЗША аднагалосна ўхваліў прызначэньне Леана Панэты на пасаду міністра абароны. 30-га чэрвеня 72-гадовы Панэта пакіне пасаду дырэктара Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня і заменіць цяперашняга галаву Пэнтагону Робэрта Гейтса.

Як чакаецца, новым кіраўніком ЦРУ стане генэрал Дэйвід Пэтрэўс – сёньняшні ачольнік сілаў кааліцыі ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG