Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама абнародуе плян выхаду з Аўганістану


Белы Дом паведамляе пра рашэньне прэзыдэнта Абамы ў гэтую сераду абнародаваць плян вываду тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў з Аўганістану. Прэзыдэнт такім чынам выканае сваё абяцаньне пачаць вывад войскаў у ліпені 2011 году.

Цягам прэзыдэнцтва Абамы колькасьць амэрыканскіх вайскоўцаў у Аўганістане вырасла да 100 тысяч. Вывад войскаў будзе праводзіцца паэтапна і, як мяркуецца, завершыцца ў 2014 годзе.
XS
SM
MD
LG