Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва кампэнсуе габрэям крыўды нацыстаў


Літоўскі парлямэнт сёньня ўхваліў рашэньне аб кампэнсацыі габрэям іх маёмасці, якая была забраная нацыстамі падчас Другой Сусьветнай вайны. Заканадаўцы прагаласавалі за стварэньне фонду памерам 53 мільёны даляраў, адлічэньні ў які будуць праводзіцца ад 2013 да 2023 гадоў. Фонд пад кантролем ураду будзе служыць габрэйскім арганізацыям на рэлігійныя, асьветніцкія, культурныя праграмы, а таксама ахову здароўя. Падчас фашыстоўскай акупацыі Літвы ў краіне жылі 160 тысяч габрэяў, 95 працэнтаў зь іх загінулі. Цяпер у Літве жыве каля 5 тысяч габрэяў.
XS
SM
MD
LG