Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Уфе патрабавалі вызваленьня Фёдара Мірзаянава


Башкірскія праваабаронцы і сваякі дамагаюцца вызваленьня з турмы грамадзяніна Беларусі з уфімскім каранямі Фёдара Мірзаянава, якога асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. 20-гадовы мужчына атрымаў тры гады ўзмоцненага рэжыму. Як сьцьвярджаюць сваякі, проста за тое, што ён выйшаў на плошчу, паведамляе тэлеканал «Вести».




Бабуля Фёдара выйшла на пікет у абарону свайго ўнука. Разам з іншымі сваякамі і сябрамі Данія Мірзаянава 19 чэрвеня пікетавала будынак аддзяленьня пасольства Рэспублікі Беларусь ва Ўфе. Паўгода таму 19 сьнежня ў Менску спэцназ жорстка разагнаў масавую мірную акцыю пратэсту супраць вынікаў выбараў прэзыдэнта Беларусі. Дзесяткі людзей надоўга апынуліся за кратамі. Сярод асуджаных быў і Фёдар Мірзаянаў, студэнт трэцяга курсу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэту, сям'я якога мае уфімскі карані.

«Ён быў на плошчы, як і тысячы іншых людзей. Затым правакатары пачалі біць шкло, і Фёдар у ліку многіх пачаў іх супакойваць », - распавядае бацька Фёдара Рым Мірзаянаў.

Фёдара прысудзілі да трох гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых непарадках, хоць доказаў гэтаму, па словах сваякоў, няма. Цяпер тыя родныя і блізкія асуджанага, якія знаходзяцца ва Ўфе, спрабуюць аднавіць справядлівасьць.

Разам з Фёдарам Мірзаянавым перад судом паўсталі 43 чалавекі. З іх 30 атрымалі рэальныя тэрміны ад трох да шасьці гадоў пазбаўленьня волі. Фёдар чакае пераводу ў Берасьцейскую вобласьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG