Дзіўна, што гэтая гутарка не адбылася раней. Прэм'ер-міністар Казахстана Карым Масімаў у сваім Twitter паведамляе аб гутарцы зь беларускім калегам М. Мясьніковічам:
-- Абмеркавалі пытаньні двухбаковых адносінаў, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.
Абмеркаваць ёсьць што. На заходніх межах Мытнага саюзу сытуацыя пагаршаецца з кожным днём. Беларусі пагражае ня толькі эканамічнае банкруцтва, але і сацыяльны выбух. Да гэтага часу акцыі мясцовай апазыцыі пакідалі абыякавымі большасьць насельніцтва, але цяпер на вуліцы выходзяць простыя грамадзяне. Рэзкае павелічэньне коштаў на бэнзін адгукаецца масавымі непарадкамі ў Менску, дзе аўтамабілісты перакрываюць цэнтральны праспэкт сталіцы, уключаюць "аварыйкі" і выстаўляюць на капоты пустыя каністры. Пад аплядысмэнты пешаходаў, якія кідаюць на брук разарваныя "зайчыкі".
Першы трывожны званочак беларускія ўлады пачулі. Ужо на наступны дзень Лукашэнка загадвае ўраду вярнуць кошты. Але для таго, каб іх утрымаць, даводзіцца ісьці на штучнае абмежаваньне попыту. Спэцыяльнай пастановай ураду грамадзянам Беларусі і іншаземцам забараняюць вывозіць з краіны цэлы сьпіс тавараў - ад мяса да цыгарэт (ня больш за два пачкі). У легкавым аўтамабілі на мытні дазваляецца толькі "бак плюс дзесяць літраў», і не часьцей за адзін раз у пяць дзён. Памежнікі пачынаюць заварочваць фуры, якія едуць у Польшчу, не прапускаючы тых, хто перасякае мяжу другі раз за дзень.
Гэта выклікае новую незадаволенасьць, прыкладна сотня кіроўцаў перакрываюць дарогу на памежным пераходзе "Брузгі" ў Гродзенскай вобласці. Улады выклікаюць АМАП. Некаторы час два ланцугі - пратэстоўцаў і міліцэйскага атраду - стаяць адзін супраць аднаго на адлегласьці 3-5 мэтраў, вочы ў вочы і локаць да локця. Хтосьці засьпявае гімн Беларусі, яго падхопліваюць астатнія. Паміж двума франтамі кідаецца гарадзенскі губэрнатар. Неўзабаве ў ход ідуць дубінкі і сьлезацечны газ.
Да нядаўніх часоў гэтыя падзеі разгортваліся на зьнешніх межах Мытнага саюзу, быццам бы не закранаючы наўпрост інтарэсы партнэраў Беларусі. Але сытуацыя абвастраецца, і вось, пашыраючы сьпіс тавараў, забароненых для вывазу, менскія ўлады ўключаюць у яго макулятуру. Цытата з адпаведнага дакумэнту:
"Міністэрству замежных спраў даручана паведаміць аб гэтым камісіі Мытнага саюзу і ўнесьці на яе разгляд прапанову аб ужываньні аналягічных мераў іншымі дзяржавамі - членамі Мытнага саюза".
Гэта ўжо званок для ўсяго Мытнага саюзу. Ці гатовы Казахстан ратаваць тапельца-саюзьніка, ці не ўцягне той на дно і свайго выратавальніка, у адчайнай спробе ўтрымацца на плыву? Зводкі з месцаў баёў за беларускі эканамічны цуд гучаць ўсё трывожней.
Аўкцыён па продажы двух буйных мэблевых фабрык прызнаны Дзяржкаммаёмасьцю не адбыўшымся, паколькі на ўдзел у ім пададзена толькі адна заяўка.
Дзяржаўны Белросбанк паведамляе кліентам аб тым, што "аплата па валютных крэдытах ажыцьцяўляецца толькі ў замежнай валюце - даляры ЗША, эўра, расейскія рублі". Менскія СМІ пішуць пра тое, што футбалісты-легіянэры пачынаюць разрываць кантракты з мясцовымі клюбамі. Гульцы атрымліваюць нядрэнныя ганарары, але ў беларускіх рублях. Купіць на якія няма чаго, а абмяняць немагчыма.
Стыхійныя беларускія бунты ўсё больш паходзяць на клясычную рэвалюцыйную сытуацыю, калі "нізы ня хочуць, а вярхі ня могуць». Падзеі пачынаюць разьвівацца як быццам у двух паралельных сьветах. У адным - радасны рапарт ўраду аб чарговым занятым мільярдзе, на гэты раз кітайскім. У іншым – поўная паняверка ў дзеяздольнасьць уладаў і вар'яцкая надзея на шчасьлівае збавеньне ад невылечнай хваробы.
Пачынае разыгрывацца сцэнар панікі па прынцыпе "чуў звон, ды не ведае, дзе ён". Прэм'ер-міністар Мясьніковіч выяжджае ў Ізраіль з прыватным візытам у салёне эканом-клясы рэйсавага самалёта. Можа быць, захацеў падлячыцца ў мясцовых клініках, можа, памаліцца ў сьвятых месцах за краіну і ўрад. Але ў афіцыйнай прэсе вестка аб гэтай паездцы тут жа перарастае ва узбуджанае смакаваньне верагоднасьці ізраільскіх крэдытаў і дапамогі ад Тэль-Авіву.
Зь іншага боку, публікацыя аб зьменах у законе аб надзвычайным становішчы выклікае масу падазрэньняў у апазыцыйным друку: Лукашэнка гатовы ўвесьці ў краіне надзвычайнае становішча?
Беларускі лідэр нібы падлівае алею ў гэты агонь. Ацэньваючы апошнія акцыі пратэсту, ён пагражае незадаволеным:
Але межы-то ў Мытнага саюза агульныя, і ўсё, што адбываецца на адным іх краю, непазьбежным рэхам адгукнецца на іншым. Так што, відавочна, Казахстану ўсё-ткі давядзецца распрацоўваць свае меры ў абарону ад беларускага крызісу
- Я так буду глядзець, назіраць, а потым як шарахну, так не пасьпеюць за мяжу перабегчы! Ладзяць там страйкі з-за таго, што ім не дазволілі за бесцань вывозіць паліва, цыгарэты, іншыя тавары. Раней такіх называлі спэкулянтамі. Яны ж і ёсьць спэкулянты! Гэта - так званая рынкавая эканоміка. Нідзе гэтага няма, а ў нас гэты рынак насаджаюць.
Дарма ён так сказаў. Баюся, цяпер Мясьніковічу прыйдзецца ператэлефаноўваць свайму казахстанскаму калегу. Тлумачыць, як супрацоўнічаць з дзяржавай, якая гатова вярнуць у Крымінальны кодэкс савецкія артыкулы аб прадпрымальніцтве. А ў выпадку чаго, "так шарахнуць, што не пасьпеюць мяжу перабегчы". Але межы-то ў Мытнага саюза агульныя, і ўсё, што адбываецца на адным іх краю, непазьбежным рэхам адгукнецца на іншым. Так што, відавочна, Казахстану ўсё-ткі давядзецца распрацоўваць свае меры ў абарону ад беларускага крызісу.
Будзем чакаць новых званкоў з Менску?
Рэсурс inosmi.ru апублікаваў гэты тэкст з казахстанскага інфармацыйнага партала, у якім сытуацыя ў Беларусі разглядаецца з пункту гледжаньня беларуска-казахстанскіх стасункаў у межах мытнага саюзу