Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страсбур абавязаў Расею выплаціць 190.000 эўра жыхарам Чачні


Эўрапейскі суд па правах чалавека прыняў рашэньне паводле пазоваў жыхароў Чачні, а таксама старшыні праваабарончага саюзу Ніжняга Ноўгарада.

Суд у Страсбуры пастанавіў, што ў дачыненьні да гэтых грамадзянаў Расея парушыла некалькі артыкулаў Эўрапейскай канвэнцыі аб абароне правоў чалавека, і абавязаў выплаціць пацярпелым у агульнай складанасьці 190.000 эўра.

Паведамляецца, што ў суд зьвярнуліся сваякі двух зьніклых мужчын, выкрадзеных у Чачні невядомымі ў камуфляжы, і ўраджэнец рэспублікі, паранены падчас абстрэлу яго хаты. Таксама быў задаволены пазоў праваабаронцы Сяргея Шымаваласа, незаконна арыштаванага расейскай паліцыяй.
XS
SM
MD
LG