Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: КДБ выклікае актывістку дэмсілаў Кацярыну Сьлядзеўскую


Кацярына Сьлядзеўская паведаміла, што раніцай 21 чэрвеня на мабільны тэлефон яе маці патэлефанаваў супрацоўнік КДБ. Гэты чалавек заявіў, што яе дачка Кацярына павінна зьявіцца да іх на гутарку.

"Мая маці адказала: бяз позвы яна мяне туды ня пусьціць. Тады чалавек сказаў, што парадак будзе", — дадала Сьлядзеўская.

Дзяўчына зьвязвае выклік у КДБ з заплянаванай на 22 чэрвеня чарговай акцыяй маўклівай салідарнасьці "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі".

Каардынатар аргкамітэту БХД па Берасьцейшчыне Зьміцер Шурхай паведаміў БелаПАН, што гэта другі актывіст БХД, каго выклікаюць апошнім часам у КДБ. 16 чэрвеня супрацоўнікі дзяржбясьпекі правялі гутарку з Арцёмам Палачанінам.

Палачанін быў у ліку 10 затрыманых удзельнікаў акцыі маўклівай салідарнасьці 15 чэрвеня на плошчы Леніна ў Берасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG