Расейскі прэм'ер-міністар Уладзімір Пуцін праводзіць сёньня ў Парыжы перамовы з кіраўніком францускага ўраду Франсуа Фіёнам і прэзыдэнтам Нікаля Сарказі. Бакі абмяркуюць найперш пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва. Пуцін таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі асацыяцыі "Франка-расейскі дыялёг" і наведае 49-ы міжнародны авіякасьмічны салён "Ле Буржэ".
Напярэдадні візыту Пуціна ў Францыю быў пацьверджаны продаж Расеі двух францускіх верталётаносцаў клясы "Містраль" на агульную суму ў 1 мильярд 200 мільёнаў даляраў.
Напярэдадні візыту Пуціна ў Францыю быў пацьверджаны продаж Расеі двух францускіх верталётаносцаў клясы "Містраль" на агульную суму ў 1 мильярд 200 мільёнаў даляраў.