Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія візы — за сымбалічную плату


Літва абяцае ўжо гэтым летам пачаць выдаваць свае нацыянальныя візы для беларусаў за сымбалічную плату. Пра гэта паведаміў у Вільні літоўскі міністар замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс.

Такая магчымасьць зьявілася пасьля таго, як парлямэнт Літвы дазволіў ураду перайсьці на больш гнуткую сыстэму ўсталяваньня платы за нацыянальныя візы. Раней зьніжаць стаўку аплаты альбо наагул адмяняць яе можна было толькі на парытэтных асновах.

На cёньня, як паведамілі "Свабодзе" ў амбасадзе Літвы ў Беларусі, нацыянальная віза каштуе тыя ж 60 эўра, што і шэнгенская.

Што тычыцца яшчэ дзьвюх краін Эўразьвязу, якія маюць агульную дзяржаўную мяжу зь Беларусьсю, то і Латвія, і Польшча ўжо выдаюць свае нацыянальныя візы для грамадзянаў Беларусі наагул бясплатна. Чэхія выдае бясплатна візы беларускім пэнсіянэрам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG