Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: суд над амэрыканцамі адбудзецца 31 ліпеня


Новае пасяджэньне іранскага суду па справе двух амэрыканскіх турыстаў, якія абвінавачваюцца ў шпіянажы, адбудзецца 31 ліпеня. Пра гэта сёньня паведаміў журналістам адвакат амэрыканцаў.

Грамадзяне ЗША Шэйн Баўэр і Джош Фэтал былі затрыманыя ў ліпені 2009 года ля мяжы Ірану зь Іракам. Яны сьцьвярджаюць, што знаходзіліся ў турыстычным паходзе і апынуліся на іранскай тэрыторыі выпадкова. Раней разам зь імі знаходзілася нявеста Баўэра Сара Шурд. Жанчына была вызваленая летась пад заклад у паўмільёна даляраў.

ЗША неаднаразова заклікалі Іран вызваліць Баўэра і Фэтала.
XS
SM
MD
LG