Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан падасьць у ААН даклад аб парушэньнях правоў дзіцяці


Ватыканская бібліятэка
Ватыканская бібліятэка
Ватыкан падасьць у ААН даклад аб парушэньнях правоў дзіцяці прадстаўнікамі каталіцкай царквы ў верасьні або кастрычніку сёлета. Пра гэта заявіў напярэдадні прадстаўнік Сьвятога пасаду ў Жэнэве арцыбіскуп Сыльвана Томасі.

Камітэт ААН у пытаньнях правоў дзіцяці павінен быў атрымаць гэты даклад яшчэ ў 1997 годзе, аднак Ватыкан адкладаў падачу дакумэнту без усякіх тлумачэньняў.

Даклад, зьяўленьня якога даўно чакаюць праваабаронцы, павінен прасьвятліць ролю Ватыкану ва ўтойваньні выпадкаў сэксуальнага гвалту над дзецьмі з боку служак каталіцкай царквы.
XS
SM
MD
LG