Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыі выставілі жорсткія ўмовы


У выніку двухдзённага пасяджэньня ў Люксэмбургу міністры эканомікі і фінансаў сямнаццаці краінаў Эўрагрупы прынялі рашэньне аб выдзяленьні чарговага траншу фінансавай дапамогі Грэцыі, але пад жорсткія ўмовы. Грэцкія ўлады павінны забясьпечыць праграму жорсткай эканоміі і прыватызацыі.

Ва аўторак і ў сераду прадстаўнікі Эўрапейскага цэнтральнага банку і Міжнароднага валютнага фонду будуць ўзгадняць у Афінах з грэцкім урадам мэмарандум аб узаемапаразуменьні адносна абавязацельстваў Грэцыі. Як заявіў у панядзелак на прэс-канфэрэнцыі ў Люксэмбургу старшыня Эўрагрупы Жан-Клод Юнкер, ухвала гэтага мэмарандуму, а таксама прыняцьце грэцкім парлямэнтам да канца чэрвеня асноватворных законаў па падатковай стратэгіі і прыватызацыі стануць вырашальнымі ўмовамі для вылучэньня Грэцыі ў ліпені чарговага траншу пазыкі.
XS
SM
MD
LG