Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НЕ ВЫХОДЗЬЦЕ З ДОМУ...


...без парасона. Будзе таксама ветрана. Тэмпэратура: 11-18.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін у Парыжы.

У Маскве перамовы наконт канфлікту вакол Прыднястроўя. Фармат перамоваў 5+2: Кішынэў, Тыраспаль (бакі канфлікту); Украіна, АБСЭ, Расея (пасярэднікі); ЗША, Эўразьвяз (назіральнікі).

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


У 1905 нарадзіўся францускі філёзаф і пісьменьнік Жан-Поль Сартр (пам. 1980).

У 1910 нарадзіўся расейскі паэт Аляксандар Твардоўскі (пам. 1971).

У 1935 нарадзілася француская пісьменьніца Франсуаза Саган (пам. 2004).

У 1945 нарадзіўся польскі паэт Адам Загаеўскі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень скэйтбордынгу.

Дзень карэнных жыхароў Канады.

Дзень музыкі ў Францыі.

МІНУС 365:


Валер Леванеўскі: “Вязень мусіць пакутаваць, а не лячыцца”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Бывай, нямецкі радыёпрымач зь зялёным вокам,
цяжкая скрыня, што складаецца — амаль —
зь цела і душы (твае лямпы сьвяціліся
ружовым, ласосевым сьвятлом, як глыбокае Я
у Бэргсона.)
Праз тоўстую тканіну, што прыкрывае
рэпрадуктар (маё вуха хілілася да цябе як да
кратаў спавядальні) калісьці шаптаў Мусаліні,
крычаў Гітлер, нешта спакойна тлумачыў Сталін,
сіпеў Берут, без канца прамаўляў Гамулка.
Але цябе ніхто не папікне ў здрадзе, прымач,
не, адзіным тваім грэхам была абсалютная
паслухмянасьць, чульлівая вернасьць мэгагерцам:
хто прыходзіў — быў выслуханы, хто перадаваў —
быў прыняты.
Я ж ведаю, што толькі
песьні Шубэрта давалі табе
найвышэйшае, смарагдавае задавальненьне.
Вальсы Шапэна спрычынялі, што тваё электрычнае
сэрца біла далікатна і моцна, і матэрыя,
якая асланяла рэпрадуктар, падымалася як грудзі
закаханых дзяўчат у старасьвецкіх раманах.
Іншая справа навіны — асабліва калі
перадавала іх Свабодная Эўропа або БіБіСі;
тваё зялёнае вока ставалася неспакойнае, зялёная
зрэнка расшыралася і курчылася, як быццам
пад уплывам пераменных дозаў атрапіну.
Жылі ў тваім нутры шалёныя чайкі, Макбэт.
Начамі зьбіраліся ў тваіх пакоях
згубленыя сыгналы. Мараходы прасілі помачы,
плакала маладая камэта, зьехаўшы з глузду.
Я спадарожнічаў тваёй старасьці — абвясьціў яе
сіпаты голас, абарваныя фразы, потым траскатня (кашаль),
урэшце сьлепата (марское вока згасла)
і глухая-глухая цішыня. Сьпі спакойна,
пасьлянямецкі радыёпрымач, сьні пра Шумана
і не прачынайся, калі закукарэкае наступны певень-дыктатар.

Адам Загаеўскі, «Электрычная элегія» (пераклад Хрысьціны Граматовіч)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG