Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хіратонія япіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы


Уладыка Серафім
Уладыка Серафім
19 чэрвеня, у нядзелю Ўсіх Сьвятых, адбылася знамянальная падзея ў жыцьці Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У катэдральным саборы Сьв. Кірылы Тураўскага на Атлянтык Авэню 401 у Нью-Ёрку ўрачыста прайшла хіратонія новага япіскапа БАПЦ, ім стаў уладыка Серафім.

Высьвячэньне адбылося з удзелам галавы БАПЦ уладыкі Сьвятаслава і прадстаўнікоў Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў ЗША – архіяпіскапа Аляксандра з Дэтройту, архіяпіскапа Макарыоса з Хьюстану, айца Міхаіла зь Філядэльфіі, айца Аляксея з Дэтройту і дзейных сьвятароў БАПЦ – айца Міхаіла з сабору Сьв. Кірылы Тураўскага і айца Зіновія з Царквы Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайленд Парку. З эмацыйным казаньнем да прысутных выступіў уладыка Макарыос. На ўрачыстасьці прысутнічалі вернікі беларускіх цэркваў зь Нью-Ёрку, Нью Джэрзі і Канады, прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Уладыка Сьвятаслаў уручае япіскапскі жэзл новаму япіскапу (злева направа а. Зіновій, а. Міхаіл, уладыка Серафім, уладыка Сьвятаслаў, уладыка Аляксандар, Уладыка Макарыос, а. Аляксей
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG