Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьвярнуўся па параду да кітайцаў


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка папрасіў у кітайскага боку парады ў пытаньні стабілізацыі сытуацыі на валютным рынку краіны і гатовы выслухаць рэкамэндацыі кітайскіх спэцыялістаў у гэтай галіне.

"Кітайскім спэцыялістам была пастаўлена задача, каб яны ацанілі сытуацыю ў краіне. Я папрасіў, каб яны выказалі сваю пазыцыю і шляхі выхаду з гэтай сытуацыі. Каб яны ацанілі нашы шляхі выхаду з сытуацыі, якая склалася, але самае галоўнае — каб яны нам рэкамэндавалі адзін з варыянтаў далейшай стратэгіі дзеяньняў на валютным рынку, у прыватнасьці — працы Нацыянальнага банку", — заявіў Лукашэнка, сустракаючыся 20 чэрвеня ў Менску з дырэктарам дэпартамэнту фінансавага рынку Народнага банку Кітаю Се До, перадае Інтэрфакс.

"Мы ведаем, што фінансавая сыстэма КНР ня вельмі падабаецца амэрыканцам, што гэта ня нейкая адмысловая сыстэма, але яна
вельмі эфэктыўная і дае магчымасьць Кітаю вырашаць любыя пытаньні.
Нас гэта вельмі зацікавіла. Я вельмі рады, што многія пазыцыі, мае і кітайскіх спэцыялістаў, супадаюць", - адзначыў кіраўнік Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG