Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ у Беларусі мае афіцыйнага прадстаўніка


Майра Мора.
Майра Мора.
Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі ўзначаліла былы пасол Латвіі Майра Мора, афіцыйна паведамляе ЭЗ. “Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі на чале з Майра Морай будзе пашыраць супрацоўніцтва зь беларускім народам. Эўразьвяз застаецца прыхільнікам сваёй палітыкі крытычнага ўзаемадзеяньня”, гаворыцца ў заяве вярхоўнай прадстаўніцы ЭЗ Кэтрын Эштан. Яе прэсавая служба таксама адзначае, што “любое паглыбленьне адносінаў залежыць ад вызваленьня ўсіх палітзьняволеных, а таксама далейшага прагрэсу беларускіх уладаў у галіне дэмакратыі”.
XS
SM
MD
LG