Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіртаакэ пераабралі мэрам Кішынэва


Дарын Кіртаакэ
Дарын Кіртаакэ
Перамогу на выбарах мэра Кішынэва, згодна з папярэднімі зьвесткамі Цэнтравыбаркаму Малдовы, здабыў дзейны кіраўнік места, прадстаўнік Лібэральнай партыі Дарын Кіртаакэ.

Пераможца набраў усяго на некалькі тысяч галасоў больш, чымся яго супернік у другім туры выбараў – прадстаўнік апазыцыйнай Партыі камуністаў Ігар Дадон. Афіцыйныя вынікі галасаваньня, як чакаецца, будуць аб'яўленыя сёньня.

Другі тур выбараў у мясцовыя органы ўлады прайшоў у нядзелю, апрача як у Кішынэве, яшчэ ў больш чым 500 населеных пунктах Малдовы. Ачольнікамі адміністрацыяў большасьці зь іх былі абраныя прадстаўнікі кіроўчай кааліцыі.
XS
SM
MD
LG