Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і ЭЗ ушанавалі памяць Бонэр


Алена Бонэр
Алена Бонэр
ЗША выказалі жаль у сувязі зь сьмерцю расейскай праваабароньніцы, удавы акадэміка Андрэя Сахарава Алены Бонэр. У заяве Дзярждэпартамэнту дзейнасьць Алены Бонэр названая “важнай часткаю гісторыі сусьветнага праваабарончага руху”.

Раней памяць Алены Бонэр ушанавала кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу. Паводле галавы Эўрапарлямэнту Ежы Бузка, “сьвет страціў аднаго з самых натхнёных і пасьлядоўных змагароў за правы чалавека”.

Алена Бонэр памерла ў суботу ў ЗША на 89-м годзе жыцьця. Яе прах пахаваюць на Вастракоўскіх могілках у Маскве.
XS
SM
MD
LG