Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў ня хоча ў супернікі Пуціна


Дзьмітры Мядзьведзеў
Дзьмітры Мядзьведзеў
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў лічыць, што суперніцтва паміж ім і прэм'ерам Уладзімерам Пуціным на прэзыдэнцкіх выбарах у 2012 годзе магло б “пайсьці на шкоду” інтарэсам краіны. Пра гэта Мядзьведзеў заявіў у інтэрвію брытанскай газэце Financial Times. Ён ня даў яснага адказу на пытаньне, ці мае намер балятавацца на другі тэрмін.

Паводле Мядзьведзева, канкурэнцыі з Пуціным перашкаджаюць як іх асабістыя дачыненьні, так і той факт, што абодва прадстаўляюць адну палітычную сілу. У інтэрвію Мядзьведзеў адмаўляе наяўнасьць сур'ёзных разыходжаньняў паміж ім і Пуціным у найважнейшых пытаньнях.

У размове з Financial Times расейскі прэзыдэнт таксама выказаўся за рост канкурэнцыі паміж партыямі. Ён лічыць, што цяперашні 7-працэнтны бар'ер для праходжаньня ў Дзяржаўную думу, магчыма, прыйдзецца зьнізіць.

Гаворачы аб справе Міхаіла Хадаркоўскага, Мядзьведзеў ня выключыў, што экс-кіраўнік ЮКАСу можа ў хуткім часе выйсьці на волю, бо ў яго ёсьць права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.
XS
SM
MD
LG