Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО прызнала ахвяры ў Лібіі


Разбураны будынак парлямэнту ў Трыпалі
Разбураны будынак парлямэнту ў Трыпалі
Паўночнаатлянтычны альянс прызнаў, што ў выніку бамбаваньня сталіцы Лібіі Трыпалі ў нядзелю маглі загінуць цывільныя жыхары. У заяве НАТО гаворыцца, што, мяркуючы з усяго, з тэхнічных прычынаў адна з ракет адхілілася ад цэлі, і гэта магло прывесьці да загубы цывільных асобаў.

Паводле міністра замежных справаў Лібіі Абдул-Аці аль-Абэйдзі, загінулі 9 чалавек, 18 былі параненыя. Раней у шэрагу выпадкаў лібійскія ўлады сьвядома завышалі колькасьць пацярпелых пры бамбаваньні.

Тым часам у раёне кантраляванага паўстанцамі места Місрата ў нядзелю зноў аднавіліся баі. Паўстанцы паведамілі, што пры абстрэле гораду войскамі Муамара Кадафі загінулі 9 і былі параненыя звыш 50 людзей.
XS
SM
MD
LG