Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібіі сілы Кадафі абстралялі пазыцыі паўстанцаў


У Лібіі сёньня сілы, ляяльныя да лібійскага лідэра Муамара Кадафі, абстралялі пазыцыі паўстанцаў у заходняй частцы горада Місурата. Паводле паведамленьня Reuters, загінулі чатыры паўстанцы. Ёсьць параненыя.

Раней сёньня ўлады Лібіі заявілі, што ў выніку ўдараў авіяцыі НАТО ў Трыпалі ў ноч на нядзелю загінулі некалькі мірных жыхароў. Бі-Бі-Сі паведамляе аб пяці загінулых.

Замежныя карэспандэнты пацьвярджаюць, што, па меншай меры адзін жылы дом у прыгарадзе лібійскай сталіцы быў разбураны пасьля ўдару з паветра.

Камандаваньне НАТО заявіла, што правядзе расьсьледаваньне ў сувязі са здарэньнем.
XS
SM
MD
LG