Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі ўзначаліць былы пасол Латвіі Майра Мора


Майра Мора
Майра Мора
Яе прызначэньне на гэту пасаду адбылося 17 чэрвеня, паведамляе прэс-служба вярхоўнага прадстаўніка па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі ЭЗ Кэтрын Эштан.

"Прадстаўніцтва Эўразьвяза ў Беларусі на чале з Майрай Морай будзе пашыраць супрацоўніцтва з беларускім народам. ЭЗ застаецца прыхільным сваёй палітыцы крытычнага ўзаемадзеяньня зь Беларусьсю", — цытуе Эштан БелаПАН са спасылкай на яе прэс-служба.

Разам з тым, падкрэсьліла вярхоўны прадстаўнік ЭЗ, "любое паглыбленьне адносінаў залежыць ад вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных, а таксама ад далейшага прагрэсу з боку беларускіх уладаў у пытаньнях паважаньня прынцыпаў дэмакратыі, вяршэнства закону і правоў чалавека".

Майра Мора працавала паслом Латвіі ў Беларусі з канца 2004 па 2010 гады. Яна — кар'ерны дыплямат з вялікім досьведам, валодае некалькімі мовамі, у тым ліку беларускай, адзначаецца ў паведамленьні.
Пагадненьне аб заснаваньні ў Менску прадстаўніцтва Эўракамісіі, якое пасьля рэформы ў межах Лісабонскага пагадненьня стала называцца прадстаўніцтвам ЭЗ, было падпісана ў Бруселі ў сакавіку 2008 года. З моманту адкрыцьця прадстаўніцтва яго ўзначальваў часовы павераны Жан-Эрык Хольцапфель.

Летам мінулага года Эўракамісія аб'явіла конкурс на пасаду кіраўніка прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG