Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква можа перагледзець крэдытнае пагадненьне зь Менскам


Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі можа выступіць за перагляд крэдытнага супрацоўніцтва з Беларусьсю, калі яе пазыцыя па абмежаваньні імпарту ня зьменіцца, заявіў намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця РФ Андрэй Сьляпнёў 18 чэрвеня журналістам.

Пра гэта паведамляе РИА "Новости".

"Наўрад ці мы будзем зьвязвацца з судамі, але, магчыма, будзем выступаць за тое, каб перагледзець на крэдытнае супрацоўніцтва", - сказаў Сьляпнёў у кулюарах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

У чэрвені было падпісана пагадненьне аб выдзяленьні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту на 3 мільярды даляраў з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, больш за палову капіталу якога сфарміравана за кошт ўзносу Расеі. Плянуецца, што першы транш у памеры 800 мільёнаў даляраў паступіць у Беларусь ужо ў чэрвені.

"Мы накіравалі ім (Беларусі - рэд.) Запыт на афіцыйныя кансультацыі, таму што меры, якія цяпер прымаюцца па абмежаваньні крэдытаваньня, абмежаваньня на набыцьцё валюты, па абмежаваньні прыватных прадпрымальнікаў, якія закупляюць расейскія камплектуючыя, - гэта найгрубейшым чынам парушае тыя дамовы, якіх мы дасягнулі ў рамках Мытнага саюза і зоны свабоднага гандлю, і тое, што плянуецца з 1 студзеня (АЭП – РИА "Новости".) ", - сказаў Сляпнёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG