Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія ўвядзе “нэўтральныя пашпарты”


Парлямэнт Грузіі ў пятніцу ўхваліў у першым чытаньні законапраект аб выдачы жыхарам самаабвешчаных рэспублік Абхазія і Паўднёвая Асэтыя так званых “нэўтральных пашпартоў”.

Як перадае карэспандэнт нашага радыё, упершыню за ўвесь час грузінска-абхаскага і грузінска-асэтынскага канфліктаў Грузія прызнае за жыхарамі гэтых рэгіёнаў права атрымліваць не грузінскія пашпарты, а “нэўтральныя” дакумэнты, якія, тым ня менш, дадуць магчымасьць абхазам і асэтынам карыстацца тымі самымі правамі, што маюць грамадзяне Грузіі, у тым ліку атрымліваць візы для паездак у краіны Шэнгенскай зоны. Цяпер эўрапейскія дзяржавы часта адмаўляюць жыхарам гэтых рэспублік у выдачы візаў на аснове іх расейскіх пашпартоў.

Апрача таго, уладальнікі “нэўтральных пашпартоў” будуць атрымліваць пэнсіі нароўні з грузінскімі грамадзянамі і карыстацца ўсімі сацыяльнымі льготамі, у прыватнасьці мэдычным абслугоўваньнем і вучыцца ў грузінскіх ВНУ за дзяржаўны кошт. Прычым законапраект ня зьвязвае выдачы нэўтральных дакумэнтаў з адмоваю ад расейскага грамадзянства. На “нэўтральных пашпартох” ня будзе грузінскай сымболікі, і яны ня будуць запаўняцца на грузінскай мове.
XS
SM
MD
LG