Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: новыя пратэсты супраць Салеха


Дзясяткі тысяч людзей выйшлі сёньня на дэманстрацыю ў сталіцы Емэну, патрабуючы неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха і замены цяперашняга ўраду пераходным часовым урадам.

Сам Салех па-ранейшаму знаходзіцца ў Саудаўскай Арабіі, дзе лечыцца пасьля раненьняў, атрыманых пры абстрэле яго рэзыдэнцыі паўстанцамі.

Тым часам сёньня емэнскі ўрад зьняпраўдзіў паведамленьні аб тым, што прэзыдэнт ня вернецца на бацькаўшчыну.

У Емэне ўжо некалькі месяцаў працягваюцца масавыя пратэсты з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Салеха, які кіруе краінаю больш за 30 гадоў.
XS
SM
MD
LG