Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Дажджы, навальніцы, моцны вецер. Асабліва складаную сытуацыю сыноптыкі прагназуюць у нядзелю. Тэмпэратура +20-26, на поўдні да 30.
У сталічным гандлёвым цэнтры «Карона» ў выходныя будуць зьбіраць сродкі, адзеньне, абутак, кнігі для дзяцей-сірот і беспрытульнікаў.
У вёсцы Камарова Мядзельскага раёну – выстава народных рамёстваў.
У вёсках Загальле і Нежын Лагойскага раёну – Русальле.
Прэзыдэнт Абама ў суботу гуляе ў гольф зь лідэрам рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў Джонам Бэмерам.
18.6.1840 – расейскі імпэратар Мікалай І прыняў указ, які забараняў ужываць у афіцыйных дакумэнтах назвы "Беларусь", "Літва", "беларускія" і "літоўскія" губэрні і ўвёў замест іх назву "Северо-Западный край".
19.6.1924 – нарадзіўся пісьменьнік Васіль Быкаў.
19.6.1944 – фашысцкія карнікі спалілі вёску Дальва.
18.6.1949 – Менскі трактарны завод выпусьціў першы досьледны ўзор трактара «Беларусь».
18.6.1981 – вучоныя ў Сан-Францыска (ЗША) дыягнастыфікавалі хваробу, якая пазьней стане вядомая як СНІД.
19.6.2006 – швэйцарскія банкі арыштавалі некалькі рахункаў, якія праўдападобна належалі кіраўнікам наваполацкага “Нафтану”.
19 чэрвеня споўнілася б 35 гадоў вядомаму беларускаму блогеру, аднаму з распрацоўшчыкаў сайту Свабоды і заснавальніку беларускай Вікіпэдыі Ўладзімеру Каткоўскаму. Валодзя трапіў у трагічную дарожную аварыю ў Празе. Памёр у 2007 годзе.
Дзень прастаяць і ноч пратрымацца
Здабыўшы Перамогу, мы не здабылі свабоды.
З выступу Васіля Быкава на Радыё Свабода 9 траўня 2001 году
На двары
Дажджы, навальніцы, моцны вецер. Асабліва складаную сытуацыю сыноптыкі прагназуюць у нядзелю. Тэмпэратура +20-26, на поўдні да 30.
Не праходзьце міма
19 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну адбудзецца імпрэза, прысьвечаная памяці Васіля Быкава. Сёлета ўжо ў чацьвёрты раз будзе ўручацца прэмія “За свабоду думкі”, заснаваная рухам “За Свабоду” пад кіраўніцтвам Аляксандра Мілінкевіча.У сталічным гандлёвым цэнтры «Карона» ў выходныя будуць зьбіраць сродкі, адзеньне, абутак, кнігі для дзяцей-сірот і беспрытульнікаў.
У вёсцы Камарова Мядзельскага раёну – выстава народных рамёстваў.
У вёсках Загальле і Нежын Лагойскага раёну – Русальле.
Там, дзе нас няма
Прэзыдэнт Абама ў суботу гуляе ў гольф зь лідэрам рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў Джонам Бэмерам.
Таксама ў гэты дзень
18.6.1840 – расейскі імпэратар Мікалай І прыняў указ, які забараняў ужываць у афіцыйных дакумэнтах назвы "Беларусь", "Літва", "беларускія" і "літоўскія" губэрні і ўвёў замест іх назву "Северо-Западный край".
19.6.1924 – нарадзіўся пісьменьнік Васіль Быкаў.
19.6.1944 – фашысцкія карнікі спалілі вёску Дальва.
18.6.1949 – Менскі трактарны завод выпусьціў першы досьледны ўзор трактара «Беларусь».
18.6.1981 – вучоныя ў Сан-Францыска (ЗША) дыягнастыфікавалі хваробу, якая пазьней стане вядомая як СНІД.
19.6.2006 – швэйцарскія банкі арыштавалі некалькі рахункаў, якія праўдападобна належалі кіраўнікам наваполацкага “Нафтану”.
Ёсьць нагода:
19 чэрвеня споўнілася б 35 гадоў вядомаму беларускаму блогеру, аднаму з распрацоўшчыкаў сайту Свабоды і заснавальніку беларускай Вікіпэдыі Ўладзімеру Каткоўскаму. Валодзя трапіў у трагічную дарожную аварыю ў Празе. Памёр у 2007 годзе.
Мінус 365
Дзень прастаяць і ноч пратрымацца
Цытата на памяць: