Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Кавалёў: Паўнавартасны тэатар у Беларусі немагчымы


На сэмінары ў Альдэнбургу
На сэмінары ў Альдэнбургу
У Альдэнбургу (нямецкі горад на мяжы з Галяндыяй) ва Ўнівэрсытэце імя Карла фон Асецкага адбываецца навуковы сэмінар у межах праекту "Спэцыфіка і тыпалёгія "малых" літаратур ва ўсходне-заходнеэўрапейскім параўнаньні". Навуковая канфэрэнцыя на гэтую тэму заплянаваная на наступны год.

А 17—18 чэрвеня 17 навукоўцаў з 6 краінаў (Беларусі, Украіны, Польшчы, Галяндыі, Ангельшчыны, Нямеччыны) выступаюць з дакладамі і ўдзельнічаюць у дыскусіі. Ініцыятар праекту — прафэсар Інстытуту славістыкі Ўнівэрсытэту імя Карла фон Асецкага Гун-Брыт Колер, якая ў Сарбоне была вучаніцаю вядомага францускага сацыёляга П’ера Бурд’ё — стваральніка тэорыі сацыяльнага поля (у тым ліку і літаратурнага).

Вядомая славістка Гун-Брыт Колер, сярод іншых, выдатна валодае і беларускай мовай. У сваім дакладзе "Стратэгія posture і пазыцыянаваньня ў "малых" літаратурах: псэўданім" яна выказвае меркаваньне, што "частае выкарыстаньне літаратурных псэўданімаў можна суаднесьці са станам беларускага поля, якое знаходзіцца ў фазе станаўленьня".

Прафэсар Макмілін выступіў з дакладам "Спэцыфіка беларускай літаратуры ў адносінах да пытаньня аўтаноміі і пазыцыянаваньня". Даклад прафэсара Міколы Хаўстовіча прысьвечаны беларускамоўнай і польскамоўнай плыні ў літаратуры Беларусі. Прафэсар Сяргей Кавалёў расказаў пра новую беларускую драматургію паміж нацыянальным дыскурсам і расейскай школай. Ён адзначыў, што паўнавартасны тэатар у Беларусі немагчымы з прычыны рускамоўнасьці: калі міліцыянты ў п'есе размаўляюць на чыстай беларускай мове, дык такую п'есу, маўляў, ніхто глядзець ня будзе, бо гэта няпраўда. Дацэнт Павал Навуменка зрабіў даклад на тэму: "Літаратурныя аб’яднаньні 20-х і эстэтычная барацьба паміж імі як заканамерная зьява".

На сэмінары адбылася літаратуразнаўчая дыскусія пра цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG