Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу супраць Цімашэнкі перадалі ў суд


Адну з крымінальных справаў супраць былога прэм'ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі перадалі ў Пячэрскі раённы суд Кіева, паведаміў сёньня Генэральны пракурор Украіны Віктар Пшонка.

Экс-прэм'ера, лідэра апазыцыйнай партыі "Бацькаўшчына" абвінавачваюць у перавышэньні паўнамоцтваў і прыняцьці аднаасобна рашэньня пры заключэньні газавых пагадненьняў з Расеяй, якія цяперашнія ўлады Ўкраіны лічаць нявыгаднымі для краіны.

Гэта трэцяя справа, заведзеная супраць Цімашэнкі. Папярэднія дзьве датычацца нямэтавага расходаваньня сродкаў. У суд яны пакуль не паступілі.
XS
SM
MD
LG