Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў: Цэнтралізацыя ўлады ў Крамлі пагражае разьвіцьцю


Прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў, выступаючы на эканамічным форуме ў Санкт-Пецярбургу, заявіў, што Расея павінна настойваць на мадэрнізацыі эканомікі, незалежна ад таго, хто знаходзіцца ва ўладзе. Мядзьведзеў таксама засьцярог ад стагнацыі і сказаў, што цэнтралізацыя ўлады ў Крамлі пагражае разьвіцьцю.

Мядзьведзеў і прэм'ер-міністар Уладзімер Пуцін разглядаюцца як магчымыя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта на выбарах у сакавіку наступнага году. Мядзведзеў таксама скрытыкаваў павелічэньне ўмяшаньня дзяржавы ў эканоміку, і заявіў, што Расея павінна зьменшыць сваю залежнасьць ад высокіх коштаў на нафту, калі ўзьнікаюць эканамічныя праблемы пры падзеньні цэнаў.
XS
SM
MD
LG