Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскія войскі займаюць гарады на паўночным захадзе


Сырыйскія войскі і бронетэхніка ўвайшлі ў яшчэ адзін горад на паўночным захадзе краіны. Урад спрабуе здушыць дэмакратычныя пратэсты. Дзяржаўнае тэлебачаньне паказала, як войскі рушылі ў горад Маарат ан-Нумана з 100 000 жыхароў. Пакуль няясна, ці ёсьць ахвяры падчас апэрацыі. Многія жыхары гораду ўцяклі, каб пазьбегчы рэпрэсій.

Войскі таксама рушылі ў горад Хан Шэйкхоўн, на поўдзень ад Маарат ан-Нумана. Між тым, было болей заклікаў да акцый пратэсту супраць рэжыму прэзыдэнта Башара аль-Асада пасьля малітваў сёньня. У чацьвер стрыечны брат прэзыдэнта Сырыі, якога называюць найбольш уплывовым бізнэсмэнам краіны, абвясьціў, што выйшаў з бізнэсу.
XS
SM
MD
LG