Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сто словаў Аляксандра Лукашэнкі


Напярэдадні чарговай прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі інтэрнэт-газэта Naviny.by прааналізавала 16 інтэрвію і прэсавых канфэрэнцыяў Аляксандра Лукашэнкі з 2008 да 2011 году (140 тысячаў словаў), выявіла найбольш ужываныя ім словы і зьмясціла іх на адной старонцы.

Памер слова ў "воблаку" прапарцыйны частаце яго ўжываньня ў выступах Лукашэнкі. Па магчымасьці назоўнікі зьведзеныя да назоўнага склону, дзеясловы - да інфінітыву, ня ўлічаныя прыназоўнікі і злучнікі, аб'яднаныя ўжываньні аднакарэньных словаў.

Вось статыстыка некаторых характэрных словаў:

Я — ужыта 1335 разоў
государство — 463
президент — 318
Лукашенко — 114
Россия — 785
Беларусь — 539
люди — 609
оппозиция — 64
говорить — 721
наклонить — 13
жестокий — 40
жесточайше — 7
идиот — 8

У адказ на пытаньні журналістаў Лукашэнка 9 разоў задаваў рытарычныя пытаньні, казаў «дорогого стоит» 11 разоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG