Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі суд: доказы супраць Бута – непераканаўчыя


Віктар Бут
Віктар Бут
Старшыня фэдэральнага суду на Манхэтане, дзе ў чацьвер адбыліся слуханьні па справе Віктара Бута, назвала доказы пракуратуры "непераканаўчымі". У часе перадсудовага слуханьня абвінаваўцы спрабавалі давесьці законнасьць арышту Бута ў Тайляндзе ў 2008 годзе і яго дэпартацыю ў ЗША.

Віктар Бут быў арыштаваны пасьля таго, як пагадзіўся прадаць зброю агентам амэрыканскіх спэцслужбаў, што выдавалі сябе за прадстаўнікоў калюмбійскай групоўкі FARC, якую ЗША лічаць тэрарыстычнай арганізацыяй.

Судзьдзя сказала, што сам гандаль зброяй не зьяўляецца злачынствам і выказала "сур'ёзную заклапочанасьць" адсутнасьцю "канкрэтных доказаў" сувязі дзеяньняў, якія інкрымінуюцца Буту зь бясьпекай ЗША.

Адвакаты расейскага грамадзяніна, якога называюць адным з найбуйнейшых у сьвеце гандляроў зброяй, запатрабавалі вызваліць свайго падабароннага ў сувязі зь недаказальнасьцю яго віны.

На наступным тыдні плянуецца яшчэ адно перадсудовае пасяджэньне.
XS
SM
MD
LG