Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка дасьць прэс-канфэрэнцыю для выбраных беларускіх мэдыяў


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня дасьць прэс-канфэрэнцыю для цэнтральных і рэгіянальных беларускіх СМІ, паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе. Упершыню ў акрэдытацыі адмовілі карэспандэнту недзяржаўнага агенцтва навін БелаПАН.

У акрэдытацыі аегнцтву БелаПАН адмовілі без тлумачэньня прычын. У адмысловай заяве з гэтай нагоды БелаПАН назваў дамову парушэньнем закону аб друку ды іншых СМІ.

Прамая трансляцыя прэс-канфэрэнцыі пачнецца ў 12.00 на Першым канале Беларускага радыё. Беларускія тэлеканалы пакажуць яе ў 21.00.

Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандр Радзькоў раней патлумачыў журналістам:

"Прэс-канфэрэнцыя прадугледжана паўгадавым графікам працы прэзыдэнта. Мы прапаноўвалі адмяніць яе ці перанесьці на некаторы час з улікам той няпростай фінансава-эканамічнай сытуацыі, якую цяпер перажывае наша краіна. Аднак кіраўнік дзяржавы пакінуў гэтае мерапрыемства ў сваім працоўным графіку і настроены на адкрытую і сумленную размову з журналістамі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG