Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нігерыя: тэракт у сталіцы краіны


Улады Нігерыі вінавацяць радыкальную ісламісцкую групоўку “Бока Харам” у арганізаваньні выбуху ў будынку штаб-кватэры паліцыі ў сталіцы краіны Абіджане.

Нападнік, што ўчыніў выбух, загінуў. Раненьні атрымалі сем чалавек.

“Бока Харам” раней узяла на сябе адказнасьць за сэрыю выбухаў, учыненых апошнімі тыднямі на паўночным усходзе Нігерыі. Названая групоўка вядомая сваім змаганьнем за распаўсюджаньне законаў шарыяту ў афрыканскіх краінах.
XS
SM
MD
LG