Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь – адна з 14 душыцеляў нязгодных


15 чэрвеня ў Жэнэве на пасяджэньні Рады ААН па правах чалавека прадстаўнік ЗША Эйлін Чэмберлен-Донаг’ю выказала занепакоенасьць здушэньнем мірных пратэстаў «у некаторых краінах». Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на сайт амэрыканскага прадстаўніцтва ў ААН.

На думку сп-ні Чэмберлен-Донаг’ю , «урады павінны прыцягвацца да адказнасьці за парушэньне фундамэнтальных свабод» сваіх грамадзян — такіх як свабода сходаў, выказваньня меркаваньняў, сумленьня і слова.

Чэмберлен-Донаг’ю зачытала сьпіс краін, сытуацыя з правамі чалавека ў якіх непакоіць ЗША. У сьпісе фігуруе і Беларусь.

«Беларусь прысудзіла тром апазыцыйным кандыдатам у прэзыдэнты турэмныя тэрміны і дала яшчэ двум умоўныя тэрміны. Як мінімум 38 апазыцыйных актывістаў паўсталі перад судом і былі асуджаныя падчас судовых працэсаў, якія не адпавядалі мінімальным стандартам сумленнай і незалежнай судовай сыстэмы», — сказала дыпляматка.

Акрамя Беларусі ў сьпіс уключаныя Бахрэйн, Бірма, Вэнэсуэла, Зімбабвэ, Іран, Емэн, Кітай, КНДР, Куба, Лібія, Сірыя, Судан і Шры-Ланка.

«ЗША заклікаюць усе гэтыя краіны паважаць правы сваіх грамадзян», — заявіла Чэмберлен-Донаг’ю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG